Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Вызваленчы паход Чырвонай арміі

Цімафей Гаўрылавіч Несянюк нарадзіўся ў 1911 г. у в. Асныкі Валынскай губерні (цяпер Чарняхоўскага раёна Жытомірскай вобласці Украіны) у шматдзетнай сялянскай сям’і. Бацька памёр рана, сям’я жыла вельмі бедна. Падлеткам Цімафей вучыўся ў школе і жыў у брата ў г. Белая Царква. У 1929 г. паступіў у Палтаўскае ваенна-падрыхтоўчае вучылішча — тады адзінае ў СССР, якое рыхтавала кандыдатаў для паступлення ў вышэйшыя ваенныя вучылішчы.

Карэнны паварот у лёсе заходніх беларусаў, якія жылі ў складзе польскай дзяржавы, адбыўся ў 1939 г. Пасля пачатку Другой сусветнай вайны надышоў перыяд безуладдзя, прадстаўнікі польскай адміністрацыі збеглі. 17 верасня 1939 г. часткі Чырвонай арміі перасеклі польскую мяжу на ўсходзе.